Сом Лера |
Лера (Алена Уладзіміраўна) Сом — настаўніца беларускай мовы і літаратуры, малявання ў Полацкай сярэдняй школе №5. Вядомая беларуская паэтэса, празаік і бард. Старшыня Наваполацкай філіі грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя журналістаў». Нарадзілася 12 жніўня 1966 года. Скончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута і філалагічны факультэт БДУ. Аўтар цыкла літаратурна-крытычных і публіцыстычных артыкулаў, навуковых публікацый на тэмы словаўтварэння, фантастычных апавяданняў «Некалькі гісторый з жыцця Руніты Магі» (1993), аповесці «Суполка Вогнішча» (2001). Першая кніга паэзіі «Блюз каралеўскае кухні» выйшла ў 1994 годзе ў серыі «Паэзія новай генерацыі». Пасля выйшлі паэтычныя зборнікі «Адзінокая зорка» (1996, «Мастацкая літаратура»), «Там, на небе» (2000, Баранавічы), «Свабода Слова Зіма» (2005, «Логвінаў»), «Каралева прыйдзе ноччу» (2007, «Логвінаў»). |
|
|