*****

 

Прачнуцца ад тугі. І ў роспачнай знямозе

Да ранку мераць крокамі пакой.

Ты побач недзе. Твой фальшывы позірк

Я чую на патыліцы сваёй.

 

Атрутнае, таемнае дыханне

З чужых нязграбных вуснаў саслізне.

Я немаччу раздрапваю маўчанне --

Сыйдзі, не дакранайся да мяне!

 

За шыбамі сляпымі ноч няўклюдна

Глытае сквапна брудны, чорны снег.

Я ведаю цябе. Ты -- ёсць Іуда!

Ты -- вечны страх, які жыве ўва мне!

 

Ты -- вечны боль, адзін з тых самых,

Што сцелюць мне халодную пасцель!..

І я ад безвыходнасці нагамі

Тапчу даўно знявечаны твой цень.

 

                        АП

 

Конструктор сайтовuCoz