***

Гэты сьвет - як чужы пакой.
Звар'яцелы, нязвыклы час.
Безнадзейнасьць,лixi дакор
Дагрызаюць пакрыху нас.

Неадступнай снуе сьцяной
Беспрытульная постаць дня,
I жыву я даўно-даўно,
А жыцьцё не жыцьцё - гульня.

За сьпiою хавае твар
Мiтусьлiвы, нямы натоўп.
Княства прывiдных, дзiўных мар,
Дзе ня чуе мяне нiхто.

Конструктор сайтовuCoz