ВЫ МАЎЧАННЮ МАЙМУ ПАВЕРЦЕ

             ( раманс)

  

Вы маўчанню майму паверце.

Вечар ветранны і бясконцы.

Мы адны, болш нікога ў свеце,

Як знаёмыя незнаёмцы.

Супярэчлівасць вочы ў вочы.

Далячынь палахлівым бляскам.

-- Ну куды ж Вы насупраць ночы?

Заставайцеся, калі ласка.

 

Ладзіць памяць апошні баль

На прыпынку ў начы бязлюднай.

Не іграй мне музыка свой вальс.

Мне і так невыносна сумна.

 

Горад недзе ў абдымках сцюжы.

Халадоў незнаёмы почырк.

Патухаюць на снезе ружы.

Толькі рукі падняць ня хочуць.

Лішні крок – размінемся, збочым.

Будзе ў весніцы вецер ляскаць.

-- Ну куды ж Вы насупраць ночы?

Заставайцеся, калі ласка.

 

Ладзіць памяць апошні баль

На прыпынку ў начы бязлюднай.

Не іграй мне музыка свой вальс.

Мне і так невыносна сумна.

 

Конструктор сайтовuCoz