|
*****
Прачнуцца ад тугі. І ў роспачнай знямозе Да ранку мераць крокамі пакой. Ты побач недзе. Твой фальшывы позірк Я чую на патыліцы сваёй.
Атрутнае, таемнае дыханне З чужых нязграбных вуснаў саслізне. Я немаччу раздрапваю маўчанне -- Сыйдзі, не дакранайся да мяне!
За шыбамі сляпымі ноч няўклюдна Глытае сквапна брудны, чорны снег. Я ведаю цябе. Ты -- ёсць Іуда! Ты -- вечны страх, які жыве ўва мне!
Ты -- вечны боль, адзін з тых самых, Што сцелюць мне халодную пасцель!.. І я ад безвыходнасці нагамі Тапчу даўно знявечаны твой цень.
АП
|