*****

Душы зняверанай надрыў.

Сляпая праўда слых не лашчыць.

Крывавых дзён звярыны рык,

Пачвар ашчэраныя пашчы.

 

Знайсці сябе... Ня быць сабой...

Нікім... Нічым... Хлуснёю следчай.

І смакаваць пякельны боль

Па лжывай прыхамасці нечай.

 

Абраць не шлях, а каляю

Паміж няскорнасцю і здрадай...

Заткні мне рот!.. Душы маю,

Тугой прыкормленую радасць!

 

Здзірай са скураю з павек

Ружовашчокі дотык рання,

Хай вар'яцее хцівы век

Ад суднай немачы маўчання!..

 

Конструктор сайтов - uCoz