***

Як няпрошаныя госьцi
Надакучлiвыя днi.
Неспакой- ад весялосьцi,
Мiтусьня - ад цiшынi.

Вецер тулiцца да плоту,
Аб шкляную б'ецца бель.
Разарваныя сумёты,
Як холодная пасьцель.

Абмарожаныя сьцены
Боль хаваюць iншых дзён...
Пераменны i няпэўны
Гэты час-хамелеон.

Адарваны ад "учора"
Чорнай стужкаю начы,
Я гляджу, як гiне горад.
Не магу дапамагчы.

Чорны вецер, як абраза,
Плойма зданяў на сьцяне.
Я з табою гiну разам,
Белы горад, мокры сьнег.

 

Конструктор сайтов - uCoz