***
Цыгарэтнага чаду
Шэра - сiнiя кудлы.
Hi слаўца, нi пагляду.
Змрочна, душна i нудна.
Апраўданне памылак.
Блытанiна эмоцый.
Слiззю жоўтай, застылай
Па халоднай вяроўцы
Споўз засiлены месяц
У вакно, нiбы ў яму...
Сорак дзён, больш чым месяц
Мне не снiлася мама.
Холад нечых далоняў,
Невядомасць i мpoi
Зноў курыць да бяссоння,
Зноў блукаць пa пaкоi
Выслухоўваць, як шклянку
Змрок варушыць пад лаўкай
I, заснуўшы, наранку
3 невымоўнага плакаць

 

Конструктор сайтов - uCoz