Далакоп

Душа дапытлiвасцi - слых,
Душа пазнання - гулкасцъ крокаў?...
Распаласоўвае рыдлёўка
Карэння чорныя вузлы.

Касыя промнi, як вужы,
Струменяць пылам праз лiстоту.
Мiльёны целаў лiпкi дотык...
Дзесяткi позiркаў чужых.

Зялеяы колер навiзны
п янкi, што выпгты кiлiшак,
I прымярае змрок зацiшак -
Густота голля лахманы.

Пакуль кашчунна далячынь
Смкуе недзе енк жаночы,
Спакуса ёсць заплюшчыць вочы
I хоць хвiлiну адпачыць.

Конструктор сайтов - uCoz