Гэты сьвет - як чужы пакой. Звар'яцелы, нязвыклы час. Безнадзейнасьць,лixi дакор Дагрызаюць пакрыху нас.
Неадступнай снуе сьцяной Беспрытульная постаць дня, I жыву я даўно-даўно, А жыцьцё не жыцьцё - гульня.
За сьпiою хавае твар Мiтусьлiвы, нямы натоўп. Княства прывiдных, дзiўных мар, Дзе ня чуе мяне нiхто.
|