ВЫ МАЎЧАННЮ МАЙМУ ПАВЕРЦЕ ( раманс)
Вы маўчанню майму паверце. Вечар ветранны і бясконцы. Мы адны, болш нікога ў свеце, Як знаёмыя незнаёмцы. Супярэчлівасць вочы ў вочы. Далячынь палахлівым бляскам. -- Ну куды ж Вы насупраць ночы? Заставайцеся, калі ласка.
Ладзіць памяць апошні баль На прыпынку ў начы бязлюднай. Не іграй мне музыка свой вальс. Мне і так невыносна сумна.
Горад недзе ў абдымках сцюжы. Халадоў незнаёмы почырк. Патухаюць на снезе ружы. Толькі рукі падняць ня хочуць. Лішні крок – размінемся, збочым. Будзе ў весніцы вецер ляскаць. -- Ну куды ж Вы насупраць ночы? Заставайцеся, калі ласка.
Ладзіць памяць апошні баль На прыпынку ў начы бязлюднай. Не іграй мне музыка свой вальс. Мне і так невыносна сумна.
|
|
|