Вальс развiтання

 

Ранак,

             як астылы мой ложак.

Хмарна…

             Неба ў белы гарошак.

Рванай 

              стужкай даль за пагоркам  –

Ранай

              нерухомай прагорклай.

 

Лашчаць

               погляд мой у знямозе

Нашы

               дзве вярбы пры дарозе.

Роднасць…

                Два білеты ў кішэні.

Рознасць…

                 Мы нічога не зменім.

 

Белыя вербы – белая засінь.

Мокрае лісце кружыцца ў вальсе.

Музыкай ціхай сэрца мне раніць

Вальс развітання, вальс развітання…

 

Восень,

             лісця ўсюды сумёты.

Вось і

             спадзяванне на потым.

Дотык

             халадоў адзіноты.

Хто ты?

             Цішыня мая, хто ты?

Моўчкі 

             мы ідзем да дарогі.

Прочкі…

              Шлях кароткі  і доўгі.

Слёзна…

              Невымоўнасць высновы.

Позна.

              Непатрэбныя словы.

 

Белыя вербы – белая засінь.

Мокрае лісце кружыцца ў вальсе.

Музыкай ціхай сэрца мне раніць

Вальс развітання, вальс развітання…

  

 

Конструктор сайтов - uCoz