Нина (Ніяна) Загоревская

 

                  х х х

Быць удзячнай за ўсё навучыцца б,

Непакорнамусэрцу – скарыцца,

Тых, хтоходзіць не з Богам – убачыць,

Хто нелюбіць цябе – тых прабачыць,

Сваёй праўды шукаць не старацца,

Вечнай ісціны сэрцам трымацца,

Перад выбарам не памыліцца

Іспрадвечнаму Богу маліцца,

Навучыццаб прымаць з рук Гасподніх,

Штопатрэбнае нам на сягоння,

Каб за пройдзены шлях не журыцца –

Быцьудзячнай за ўсё навучыцца б!

Конструктор сайтов - uCoz